Вадзім Жаромскі і Марыя Рабкова У фігуранта некалі гучнай “Справы графіцістаў” Вадзіма Жаромскага і Марыі Рабковай, якія накіроўваліся цягніком у Вільнюс, памежнікі забралі пашпарты.  Прычынаў не тлумачаць. Як напісаў у facebook Andrej Strizhak, супрацоўнікі памежнай службы каравуляць іх у цягніку. Магчыма, што ў Гудагаі будзе прынятае ў дачыненні да іх нейкае рашэнне.

Вадзім Жаромскі раней праходзіў па справе "графіцістаў", а ў дачыненні да Марыі Рабковай была раней ініцыяваная справа па факце заліцця дзвярэй беларускага тэлебачання фарбай (пасля абвінавачванні былі знятыя).

Крыніца: Памежнікі забралі ў цягніку пашпарты ў Вадзіма Жаромскага і Марыі Рабковай