Праваабаронцы "Вясны" традыцыйна выйшлі ў цэнтр сталіцы з раздачай спецвыпуска газеты “Народная Воля”. Гэтай масавай інфармацыйнай акцыяй актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распачалі Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Спецвыпуск газеты прысвечаны праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі. Упершыню матэрыялы спецвыпуска склалі творы вядомых пісьменнікаў, публіцыстаў і паэтаў, такіх як Уладзімір Некляеў, Алесь Бяляцкі, Сяржук Сыс, Сяргей Дубавец, Галіна Дубянецкая, Паліна Сцепаненка. Некалькі тысяч асобнікаў "Народнай волі" былі раздадзеныя літаральна за пару гадзінаў. Людзі ахвотна бралі іх і цікавіліся тэмай смяротнага пакарання.
Крыніца: "Адмоўлена ў жыцці": інфармацыйная акцыя праваабаронцаў Фота