Затрыманага 3 кастрычніка падчас пікетавання рэстараннага комплексу «Поедем поедим” у Курапатах Паўла Севярынца сёння чакае суд. Ноч палітык правёў у ІЧУ Мінскага раёна.
Прычынай канфлікту паслужыла блакаванне пікетоўцамі аўтамабіля кіраўніцы рэстарана Святланы Дубковай, якая і выклікала супрацоўнікаў ДАІ.
У выніку сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынка затрымалі і адвезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Мінскага РУУСа, дзе склалі пратакол правапарушэння, а затым да суда накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання. У чым менавіта вінавацяць палітыка - пакуль невядома.
Прэс-служба БХД паведамляе, што ў чацвер, 4 кастрычніка, над ім мае адбыцца суд, верагодна, у судзе Мінскага раёна (Мінск, вуліца Маякоўскага 119а).
Крыніца: Паўла Севярынца чакае суд за пікетаванне ў Курапатах