На штогадовым міжнародным кніжным кірмашы ў Гётэборгу 27 верасня адбылася публічная размова вядомай у Швецыі пісьменніцы і журналісткі Марыі Сёдэрберг са старшынёй Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім.
Мерапрыемства было арганізаванае шведскай праваабарончай арганізацыяй Östgruppen.
Беларускі праваабаронца распавядаў ўдзельнікам аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, пра палітзняволеных і беларускую турэмную літаратуру.
Пад час размовы Алесь Бяляцкі прэзентаваў сваю новую кнігу “Турэмныя сшыткі”, якія выйшла нядаўна ў серыі “Беларуская турэмная літаратура”. Кніга напісаная на падставе запісаў, зробленых праваабаронцам у зняволеннні па палітычных матывах.
Напрыканцы сустрэчы Алесь Бяляцкі адказаў на пытанні ўдзельнікаў публічнай размовы.
Мерапрыемствы з удзелам беларускага праваабаронцы запланаваныя і ў наступныя дні працы кніжнага кірмаша.
Крыніца: Гётэборг: размова з Алесем Бяляцкім пра правы чалавека ў Беларусі