Права на жыццё адкрывае большасць каталогаў фундаментальных правоў і свабод чалавека. Гэта не выпадкова.
Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” тлумачым, што такое права на жыццё і хто можа яго забяспечыць.
Што такое права на жыццё? Большасць міжнародных дакументаў пра права чалавека кажуць пра тое, што правы чалавека належаць кожнаму ад нараджэння. Так, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў арт. 3 вызначае, што “кожны чалавек мае права на жыццё, на свабоду і асабістую недатыкальнасць”. У ч.1 арт. 6 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах адзначаецца:
Права на жыццё замацавана і ў арт.24 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:
|
Хто павінен забяспечыць права на жыццё? |
Ці можа права на жыццё быць абмежаваным? Права на жыццё не з’яўляецца абсалютным. |
Калі дзяржава парушае права на жыццё? Варта заўважыць, што нават такое злачынства, як забойства чалавека, само па сабе не будзе парушэннем права на жыццё. Канстатаваць такое парушэнне можна толькі ў выпадку бяздзейнасці дзяржавы ў адказ на спробу або факт здзяйснення гэтага злачынства – калі дзяржава не правядзе хуткага і эфектыўнага расследавання абставінаў гібелі чалавека, выяўлення і пакарання вінаватых. |
Ці існуюць прыклады, калі дзяржава парушыла права на жыццё? Акрамя гэтага, права на жыццё абавязвае дзяржаву зрабіць усё для таго, каб мінімізаваць усе меркаваныя рызыкі для жыцця людзей. Звярніце ўвагу, што і ў адным, і ў другім выпадку, незалежна ад таго, ці наступіла смерць чалавека ў выніку дзеяння або бяздзейнасці прадстаўнікоў дзяржавы, менавіта на дзяржаву кладзецца адказнасць за тое, што адбылося. |
А што наконт смяротнага пакарання? Сёння каля 70 краін свету яшчэ захоўваюць смяротную кару ў якасці пакарання за злачынствы. Міжнародныя дакументы па правах чалавека прама не забараняюць прымяненне смяротнага пакарання, але указваюць на тое, што "у краінах, якія не адмянілі смяротнага пакарання, смяротныя прысуды могуць выносіцца толькі за самыя цяжкія злачынствы ў адпаведнасці з законам, які дзейнічаў падчас здзяйснення злачынства". Зрэшты, пакаранне смерцю забаронена асобнымі факультатыўнымі пратаколамі: другім - да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, №6 і №13 - да Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Больш за тое, Беларусь неаднаразова прыводзіла смяротныя прысуды ў выкананні нават тады, калі па міжнародных пагадненнях павінна была прыняць часовыя меры аб прыпыненні выканання смяротнага пакарання да часу разгляду зваротаў асуджаных у Камітэце ААН па правах чалавека. |
Чытайце таксама пра Паходжанне правоў чалавека, Чалавечую годнасць, Прынцыпы правоў чалавека, Салідарнасць, Недыскрымінацыю, Абмежаванні і Свабоду ад катаванняў.
Беларускі варыянт выставы “Кожны мае права ведаць свае правы” быў адаптаваны Праваабарончым цэнтрам “Вяснам” у межах сумеснай дзейнасці Міжнароднай сеткі Дамоў правоў чалавека праграмы “Дом Дому”.
У распрацоўнцы стэндаў выкарыстаны фотаздымкі і ілюстрацыі з конкурсаў, якія праводзіліся Усеўкраінскай асветнай праграмай “Разумеем правы чалавека”, Украінскім Хельсінкскім саюзам правоў чалавека, грамадскай арганізацыі “М’АРТ”.
Крыніца: Кожны мае права: Права на жыццё