Валантэрская служба “Вясны” запрашае на прагляд фільму «12 раз'юшаных мужчын» з далейшай дыскусіяй на тэму смяротнага пакарання. Кінапрагляд адбудзецца 2 чэрвеня ў Гомелі ў Цэнтры Беларускай Мовы (вул. Кірава, 3, к. 1-8).
У цэнтры фільма «12 раз'юшаных мужчын», які лічыцца адной з найвялікшых карцін на юрыдычную тэматыку ў гісторыі кіно, знаходзіцца праблема каштоўнасці чалавечага жыцця ва ўмовах практыкі смяротнага пакарання як актуальнага феномену сучаснага свету.
Пасля прагляду фільма ў гасцей будзе магчымасць абмеркаваць гэтую праблему з каардынатарам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэем Палудам. Праваабаронца “Вясны” паспрабуе проста і ў даступнай форме адказаць на складаныя пытанні, датычныя смяротнага пакарання ў нашай краіне.
Кінастужка будзе дэманстравацца на беларускай мове. Пачатак мерапрыемства - 18:00. Уваход для ўсіх жадаючых вольны.
Прыходзьце паглядзець, паслухаць і абмеркаваць!
Падзея ў ВК: https://vk.com/event147802594
Крыніца: Кінапрагляд на тэму смяротнага пакарання ў Гомелі 2 чэрвеня