Андрэй Павук. Фота з сацыяльных сетак Акцябрскі блогер Андрэй Павук паведаміў 24 ліпеня на ўласнай старонцы ў фэйсбуку: “Мяне затрымалі за супрацу з Белсатам”. І дадаў, што інспектар узбудзіўся з-за тэга “Андрей Павук” пад навіной на сайце “Белсат”.

Праваабаронцам ён патлумачыў па тэлефоне, што раніцай яго выклікалі па тэлефоне ў РАУС даць тлумачэнне па нейкай адміністрацыйнай справе. Аднак ён адмовіўся ад прапановы супрацоўнікаў міліцыі. Тады яго затрымалі і адвезлі ў аддзяленне міліцыі, дзе складаюць пратакол затрымання.

Па словах Андрэя Павука, яго хочуць абвінаваціць у парушэнні артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ). Нібыта ён апытваў людзей пра сваю майку з чыноўнікамі.

Крыніца: Андрэй Павук: “Мяне затрымалі за супрацу з Белсатам”.