Аляксей Кайрыс і Алесь Дзянісаў. Фотакалаж "Нашай Нівы". У гарадзенскіх журналістаў Алеся Дзянісава  і Аляксея Кайрыса увечары 23 ліпеня адбыліся ператрусы.

Як стала вядома “Гарадзенскай вясне”, людзі ў цывільным затрымалі гарадзенскіх журналістаў якія супрацоўнічаюць з Белсатам Іх трымалі ў пастарунку, а пасля павезлі дахаты для ператрусаў. Відавочцы бачылі, як з хаты у іх выносілі кампутарную тэхніку. Дакладных прычын затрымання пакуль невядома.

“Наша Ніва” паведамляе  падрабязнасці ператрусу: "Супрацоўнікі міліцыі мелі санкцыю на агляд памяшкання ў рамках «праверкі». Праверка праводзіцца па матэрыяле «Белсата» пра стан аднаго з інтэрнатаў на вуліцы Камарова ў Гродне. У Кайрыса сканфіскавалі 3 камп’ютары, тэлефон з сімкай. Усю тэхніку забралі і ў Дзянісава. Агляд адносна Дзянісава правялі ў дзвюх кватэрах". Пазней  Дзянісаў распавёў Радыё Свабода, што іх затрымалі трое невядомых на вуліцы ў другой палове дня, калі яны здымалі сюжэт. Прычыну затрыманьня не патлумачылі. Адвезьлі ў РАУС Ленінскага раёну Горадні.

Крыніца: Ператрусы ў гарадзенскіх белсатаўцаў