У судзе Цэнтральнага раёна Мінска на 20 ліпеня прызначаны разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 19 ліпеня пад час пікетавання рэстарана “Гранд Кушавель” актывістаў абароны Курапат Леаніда Кулакова, Вольгі Нікалайчык і Маі Наумавай. Ноч да суду яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.
Актывіст–курапатавец Дзяніс Урбановіч паведаміў у сацыяльных сетках, што траіх затрыманых даставілі ў суд пасля 10 гадзін раніцы. На іх складзеныя пратаколы па ч.3 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным м асавым мерапрыемстве), хаця вядома, што актывісты паспелі раздаць толькі некалькі ўлётак і пікетавання фактычна не было.