Каля сталічнага рэстарана “Гранд Кушавель” супрацоўнікі міліцыі 19 ліпеня прыблізна ў 14 гадзін затрымалі актывістаў абароны Курапат Леаніда Кулакова, Вольгу Нікалайчык і Маю Наумаву. Яны раздавалі мінакам улёткі і тлумачылі сітуацыю з рэстаранам “Поедем поедім”, які пабудаваны ў ахоўнай мемарыяльнай зоне Курапат.
Адразу да іх падыйшоў супрацоўнік міліцыі, які абвясціў, што дзеянні актывістаў незаконныя і выклікаў нарад АМАПу.
Леанід Кулакоў паспеў паведаміць па тэлефоне , што іх вязуць у Цэнтральны РУУС Мінска