Суд Партызанскага раёна Мінска 4 ліпеня разгледзеў адміністрацыйную справу старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Палітык быў затрыманы напярэдадні па дарозе ў аэрапорт Менск-2, паведамляе сайт партыі БНФ. Ён збіраўся вылятаць у Варшаву, дзе меўся ўдзельнічаць у пасяджэнні міжнароднай камісіі польскага Сейму. Паплечнікі па партыі ведалі, што з дому ён выехаў, але ў Варшаве не з'явіўся. Тэлефон палітыка быў адключаны.
Ноч да суда Кастусёў правёў ў ізалятары часовага ўтрымання.
Палітыка звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па артыкуле 23.34 КаАП і пакаралі штрафам у памеры 30 базавых велічыняў. Пратакол правапарушэння быў складзены за ўдзел Кастусёва ў пікетаванні рэстарана “Поедем поедім” у Курапатах.
Крыніца: Рыгор Кастусёў атрымаў штраф за пікетаванне рэстарана “Поедем поедим” у Курапатах.