У Гародні 26 чэрвеня ў “Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця” распачаліся праваабарончыя ўікэнды. Гэта шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда і Паліна Сцепаненка ў першы дзень уікэндаў прэзентавалі гарадзенцам комікс на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі. Праваабаронцы правялі лекцыю пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, адказалі прысутным на ўсе пытанні па гэтай тэме. Гарадзенцы мелі магчымасць атрымаць буклеты, коміксы на тэму смяротнага пакарання.
Таксама ўчора адкрылася выставы пра Правы Чалавека, якую можна будзе наведаць да 8 ліпеня.
У межах праваабарончага ўкіэнда запланаваны наступныя мерапрыемствы:
27.06.2018 - прагляд і абмеркаванне сусветна вядомага дакументальнага фільма Яна Арцюса-Бэртрана “Human” (арыгінал з субтытрамі на расейскай мове) (пачатак у 18:00)28.06.2018 - унікальная экскурсія па выставе (пачатак у 18:00).
Усе мерыпрыемствы адбудуцца ў "Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця" (вул. Савецкая 3 - 5).