З 26 чэрвеня па 8 ліпеня ў Гародні пройдзе шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека. Усе мерапрыемствы будуць праходзіць у межах выставы пра Правы Чалавека.Кожны ахвотны будзе мець магчымасць даведацца падрабязней пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ад дзеючых праваабаронцаў, паслухаць лекцыю пра смяротнае пакаранне ў Беларусі і задаць пытанні, якія вас цікавяць.

Выстава будзе суправаджацца:

26.06.2018 - прэзентацыяй комікса на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі. Пачатак у 18:00 27.06.2018 - праглядам і абмеркаваннем сусветна вядомага дакументальнага фільма Яна Арцюса-Бэртрана “Human” (арыгінал з субтытрамі на расейскай мове). Пачатак у 18:00 28.06.2018 - унікальнай экскурсіяй па выставе. Пачатак у 18:00

Усе мерыпрыемствы адбудуцца ў Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця, па адрасе: Гародня, вуліца Савецкая 3 - 5 Удзел ва ўсіх мерыпрыемствах бясплатны.Па ўсіх пытаннях ці па ўдакладненні вы можаце звяртацца на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Крыніца: У Гародні пройдуць асветніцкія праваабарончыя мерапрыемствы