Павел Севярынец падчас Чарнобыльскага шляху ў Мінску. Фота "Радыё Рацыя" Суд Савецкага раёна Мінска 14 чэрвеня разгледзеў адміністрацыйную справу сустаршыні БХД Паўла Севярынца, якога звінавацілі ў закліках да правядзення масвага мерапрыемства.

Як вынікае з пратаколу правапарушэння, яшчэ 26 красавіка падчас Чарнобыльскага шляху каля кінатэатру “Кастрычнік” у Мінску палітык заклікаў людзей ісці маршам да Астравецкай АЭС. Сам Севярынец адмаўляе гэты факт. Аднак суддзя Галаўкова палічыла факт даказаным і пастанавіла пакараць Севярынца штрафам памерам 45 базавых велічынь па арт. 23.34 КаАП РБ.

У красавіку актывісты вырашылі штомесяц праводзяць акцыі “Астравецкі шлях” супраць будаўніцтва ў Астраўцы атамнай электрастанцыі. Заяўка на правядзенне наступнай акцыі 26 чэрвеня ў Радашковічах была пададзена 11 чэрвеня заказным лістом у Маладэчанскі райвыканкам, пра што паведаміў БелаПАН намеснік старшыні Беларускай партыі „Зялёныя” Дзмітрый Кучук.

Крыніца: Севярынца аштрафавалі за заклікі да ўдзелу ў “Астравецкім шляху”