Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома пра працяг абранай меры стрымання ў дачыненні да двух фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" - Андрэю Дундукову і Уладзіміру Фёдараву.
Андрэй Дундукоў, які быў затрыманы 21 сакавіка і знаходзіцца ў СІЗА-1, застанецца пад вартай яшчэ на чатыры месяцы, Уладзімір Фёдараў, які быў затрыманы 29 сакавіка і знаходзіцца ў СІЗА КДБ, - на два месяцы. Абодва, у дадатак да абвінавачання па частцы 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, праходзяць па справе, узбуджанай па артыкуле 287 КК (Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання).
Паводле інфармацыі, якой валодае ПЦ "Вясна", на сённяшні дзень толькі аднаму з 16-ці фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў", якія ўтрымліваюцца пад вартай, актывісту сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргею Кунцэвічу, не прад'яўлена дадатковае абвінавачанне.
Крыніца: Фігурантам справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў працягваюць тэрміны ўтрымання пад вартай