Чатыры вядучыя беларускія праваабарончыя арганізацыі Праваабарончы цэнтр “Вясна”, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, ГА “Беларусская асацыяцыя журналістаў” і Асветніцкая дабрачынная ўстанова “Камітэт Салідарнасць” прапануюць зацікаўленым, матываваным актывістам пашырыць свой практычны досвет і рэалізаваць уласны праект (ідэю) у адной з арганізацый.
Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец:
“Стажыроўка ў дадзеным выпадку мае на ўвазе не толькі і не столькі азнаямленне «стажора» з дзейнасцю арганізацыі. Гэта, у першую чаргу, магчымасць рэалізаваць свае ідэі, якія супадаюць са стратэгіяй арганізацыі. Гэта могуць быць і новыя падыходы да вырашэння старых задач, і іншая пастаноўка саміх задач. Але важна, каб ідэі былі важныя для абароны свабоды выказвання меркавання, рэалізуюцца і садзейнічалі ўмацаванню арганізацыі”.
Са свайго боку праваабаронцы абяцаюць падтрымку і садзейнічанне ў ажыццяўленні праекта. Рэалізоўваць ідэю можна будзе як самастойна, так і з камандай аднадумцаў.
Ад аплікантаў чакаюць сучасных інавацыйных падыходаў і прапаноў, вітаецца крэатыўнасць, надзённасць. Прыярытэт будзе надавацца праектам, скіраваным на выкарыстанне сучасных метадаў камунікацыі: сацыяльныя сеткі, вэбінары, інтэрактыўныя прадукты, правядзенне інфармацыйных кампаніяў.
Таксама праект павінен мець доўгатэрміновую скіраванасць, і можа выкарыстоўвацца праваабарончымі арганізацыямі пасля заканчэння стажыроўкі.
Старшыня БХК Алег Гулак:
«Спадзяюся, што будзе супольны, узаемавыгадны інтарэс. І новыя падыходы, свежае бачанне, незаезджаныя думкі — гэта мусіць пайсці на карысць усяму праваабарончаму руху».
Прадугледжана 4 стажыроўкі тэрмінам 6 месяцаў у кожнай з пералічаных арганізацый.
Разглядаецца магчымасць ажыццяўлення агульнага праекта, карыснага для ўсіх чатырох чатырох праваабарончых НДА і сугучнага накірункам іх дзейнасці.
Журы ў складзе прадстаўнікоў ПЦ “Вясна”, БХК, БАЖ і “Салідарнасці” на конкурснай аснове разгледзіць дасланыя прапановы і правядзе сустрэчу з аўтарамі абраных праектаў. У выпадку неабходнасці будзе магчымасць прыцягнуць экспертаў з іншых няўрадавых арганізацый.
Тэрмін стажыроўкі: 01.06.2018 – 30.11.2018.
Заяўку з кароткім апісаннем сваёй ідэі (міні-праекта) варта даслаць на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Апошні тэрмін падачы – 27.05.2018
Крыніца: Праваабаронцы працягнулі прыём заявак на стажыроўку да 27 траўня ўключна