Дзмітрый Паліенка. Фота belapan.com Вязень сумлення Дзмітрый Паліенка свой дзень народзінаў, які прыпадае на суботу, 26 траўня, вымушаны будзе сустракаць за кратамі.

З гэтай нагоды Валанцёрская служба ПЦ “Вясна” далучаецца да глабальнай акцыі салідарнасці, якую ладзіць міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

У панядзелак 21 траўня у мінскай прасторы "210 metrov" плануецца адбыцца сумеснае мерапрыемства валанцёраў "Вясны" і сацыяльнай ініцыятывы Alpha Omega, прысвечанае хуткаму дню нараджэння палітвязня Дзмітрыя. У гэты вечар прысутнічых чакае аповяд пра гісторыю роварнага руху "Крытычная маса" у Беларусі, прававая адзнака выпадка рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў "Крытычнай масы", што адбылася 29 красавіка 2016 года, а таксама падпісанне лістоў і паштовак да палітвязняў.

Amnesty International заклікае ўсіх неабыякавых:

 “Давайце закідаем адміністрацыю калоніі паштоўкамі для Дзмітрыя (па адрасе, прыведзеным ніжэй). Адміністрацыя калоніі не можа ігнараваць сотні віншаванняў з днём нараджэння!”

Куды пісаць:

Дзмітрый Паліенка

Папраўчая калонія № 2

Вул. Сікорскага, 1

Атрад 9

212800, Бабруйск, Беларусь

“Давайце паспрабуем падарыць яму свабоду!”, - заклікае міжнародная праваабарончая арганізацыя, распачынаючы глабальную акцыю ў падтрымку Дзмітрыя Паліенкі.

Дзе: прастора "210 metrov", г. Мінск, вул. Чапаева, 3.

Калі: 21 траўня ў 19:00 (панядзелак).

Крыніца: Валанцёрская служба ПЦ “Вясна” далучаецца да глабальнай акцыі салідарнасці Amnesty International