24 траўня ў 10.00 у судзе Маскоўскага раёну Мінска працягнецца разгляд справы студэнцкага актывіста Крысціяна Шынкевіча супраць БДПУ. Ён скардзіцца на незаконнае адлічэнне з універсітэту.
На Дзень Волі Крысціян Шынкевіч быў брутальна затрыманы на офісе ПЦ “Вясна” падчас інструктажу перад назіраннем за акцыяй. Яго разам з іншымі назіральнікамі даставілі ў РУУС Першамайскага раёну, але потым адпусцілі.
Ён упэўнены, што за афіцыйнай прычынай, якая гучыць як «невыкананне абавязкаў навучэнца», хаваецца незадаволенасць яго актыўнай грамадскай дзейнасцю. Крысціян Шынкевіч лічыць сваё адлічэнне з БДПУ незаконным і збіраецца на судзе даць пацверджанні гэтаму.
Так, БДПУ неаднойчы парушыў тэрміны азнаямлення студэнта са сваімі рашэннямі, у тым ліку і з рашэннем аб адлічэнні. Крысціяну не была прадстаўлена магчымасць напісаць тлумачальную запіску. Таксама актывіст сцвярджае, што ў журнале наведвальнасці супраць яго прозвішча дамалёўваліся пропускі.
Крыніца: Крысціян Шынкевіч у судзе абскарджвае сваё адлічэнне з вучобы Відэа