Ілюстратыўнае фота: "Наша Ніва". У Мінску 1 траўня адбудзецца дазволены Менгарвыканкам мітынг у абарону правоў працоўных і супраць дэкрэту «Аб садзейнічаньні занятасці насельніцтва». Заяўка была пададзеная прафсаюзам РЭП. Паводле заяўкі, у акцыі могуць прыняць удзел да 2 тысяч чалавек.

Па словах старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча, ў заяўцы рэпаўцы прапанавалі тры магчымыя месцы правядзення акцыі – пляцоўка каля Опернага тэатру, сквер Янкі Купалы і Кіеўскі сквер. 

«Улады ў выніку выбралі Кіеўскі сквер – відавочна, гэта для іх прасцей, бо гэтую пляцоўку і раней дазвалялі», – паведаміў Фядыніч.

Мітынг адбудзецца 1 траўня ў Кіеўскім скверы сталіцы з 14 да 16 гадзін.

Крыніца: Першатравеньскі мітынг у Мінску правядзе прафсаюз РЭП