Суд Светлагорскага раёна разглядае адміністрацыйную справу журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай, якую вінавацяць па арт 22.9 КаАП, за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ.
Суддзя Руслан Царук зачытвае пратакол правапарушэння: Ларыса Шчыракова раніцай 9 сакавіка каля вёскі Якімава Слабада, як прадстаўнік замежнага СМІ без акрэдытацыі, брала інтэрвью ў жыхароў і распаўсюдзіла аб гэтым інфармацыю.
Ларыса Шчыракова заявіла, што ўвогуле не давярае беларускаму суду і ў час, адзначаны ў пратаколе, яе ўвогуле не было ў Якімавай Слабадзе. У той дзень яна да абеду знаходзілася ў сваёй хаце ў Гомелі, таму не прызнае тое, што напісана ў пратаколе. А пра адміністрацыйную справу ўпершыню даведалася ў судзе. Высветлілася таксама, што суддзя не мае відэазапісаў гэтага інтэрв’ю.
Пасля перапынку суддзя прыняў рашэнне выклікаць на паседжанне супрацоўніка міліцыі Алега Каўцэвіча, які складаў пратакол правапарушэння.
Суд працягнецца ў пятніцу, 27 красавіка. Пачатак у 10 гадзін.
Крыніца: Светлагорск: Ларысу Шчыракову судзяць за Якімаву Слабаду