Чатыры вядучыя беларускія праваабарончыя арганізацыі - Праваабарончы цэнтр “Вясна”, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, ГА “Беларусская асацыяцыя журналістаў” і Асветніцкая дабрачынная ўстанова “Камітэт Салідарнасць” - прапануюць зацікаўленым, матываваным актывістам пашырыць свой практычны досвед і рэалізаваць уласны праект (ідэю) у адной з названых вышэй арганізацый.
Гэта могуць быць як чатыры асобных стажоры па аднаму ў кожнай з арганізацый, так і групы валанцёраў, альбо агульная мега-ідэя, карысная для ўсіх чатырох праваабарончых НДА і сугучная накірункам іх дзейнасці.
Ад аплікантаў чакаюць сучасных інавацыйных падыходаў і прапаноў, вітаецца крэатыўнасць, надзённасць. Са свайго боку праваабаронцы абяцаюць падтрымку і садзейнічанне ў ажыццяўленні праекта.
Адбор удзельнікаў і ідэй будзе адбывацца праз конкурс. Журы ў складзе прадстаўнікоў ПЦ “Вясна”, БХК, БАЖ і “Салідарнасці” разгледзіць дасланыя прапановы і правядзе сустрэчу з аўтарамі абраных праектаў. У выпадку неабходнасці пры разглядзе праектаў будзе магчымасць прыцягнуць экспертаў з іншых няўрадавых арганізацый.
Працягласць стажыроўкі - 6 месяцаў, з 01.06.2018 па 30.11.2018 г.
Заяўку з кароткім апісаннем сваёй ідэі (міні-праекта) можна даслаць на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Апошні тэрмін падачы заявак: 20.05.2018 г.
Крыніца: Праваабаронцы запрашаюць на стажыроўку. Паспрабуйце!