Жыхар Бабруйска Дзяніс Худавец на мінулых выбарах вылучаўся кандыдатам кандыдатам у абласны Савет дэпутатаў. 14 лютага ён наведаў адзін з выбарчых участкаў №59, па якім балатаваўся, каб атрымаць неабходную інфармацыю ў старшыні камісіі Жанны Рудзянковай.
Побач з участкам, які размяшчаўся ў сярэдняй школе №32, старшыня камісіі адмовілася прадставіць яму дадзеныя аб колькасці датэрмінова прагаласаваўшых. Затым ён накіраваўся на суседні ўчастак, на выхадзе з якога яго чакалі Жанна Рудзянкова і супрацоўнік міліцыі, які абвясціў, што ў дачыненні да кандыдата распачаты адміністрацыйны працэс. Дзяніса пратрымалі ў памяшканні школы амаль 6 гадзін.
Як вынікае з матэрыялаў адміністратыўнай справы, сакратарка і намеснік старшыні выбарчай камісіі, хаця і не чулі аб чым размаўлялі Худавец і Рудзенкова, засведчылі потым, што кандыдат брыдкасловіў і размахваў рукамі.
На падставе заяве сябраў камісіі, быў складзены пратакол правапарушэння па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).
Судовае паседжанне над былым кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў распачалося яшчэ 4 красавіка ў Бабруйскім раённым судзе. Аднак на суд не з’явіліся сведкі: сябры выбарчай камісіі Галіна Барынава і Данута Бягун, а таксама супрацоўнік міліцыі, які дзяжурыў на выбарчым участку. Дзяніс Худавец падаў хадайніцтвы аб прадстаўленні абаронцы і выкліку ў суд сведак па справе. Суддзя Алена Гармаш задаволіла іх і перанесла разгляд справы на 10 красавіка.
Нас гэтым паседжанні Алена Гармаш не задаволіла хадайніцтва Худаўца аб тым, каб ягоным прадстаўніком на працэсе быў Алег Жалноў, аднак прадаставіла час на азнаямленне з матэрыяламі справы. Пасля перапынку ў судзе былі заслуханыя сведкі. Суддзя Гармаш абвесціла, што рашэнне будзе вынесенае 11 красавіка.
Крыніца: Бабруйск: Суд вырашае, ці бырадкасловіў экс-кандыдат у дэпутаты Худавец