02.12.2024 Тэгі: суды, рэпрэсіі, экстрэмізм У Мінскім гарадскім судзе 19 снежня пачнуць разглядаць справу супраць 35-гадовага Аляксандра Кудрэвіча. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца). Справу будзе разглядаць Любоў Сімахіна. Верагодна, ён працаваў у Дэпартаменце крымінальнай выведкі, які падаў супраць Аляксандра пазоў за прычыненне маёмаснай шкоды.

Аляксандр Кудрэвіч

Аляксандра затрымалі, верагодна, у студзені 2024 года. Паводле інфармацыі ў ягоных сацсетках, мужчына жанаты, у 2014 годзе скончыў БДУІР.

Згодна з раскладам судоў, 11 снежня суд Фрунзенскага раёну Мінска будзе разглядаць пазоў Дэпартамента крымінальнай выведкі МУС Беларусі ў дачыненні да Кудрэвіча. Справа тычыцца "кампенсацыі маёмаснай шкоды, прычыненай работнікамі пры выкананні службовых абавязкаў". Працэс прызначаны весці суддзя Мікалай Багамякаў.

Падрабязнасці справы невядомыя. Адзначым, што Дэпартамент крымінальнай выведкі Міністэрства ўнутраных спраў з'явіўся ў Беларусі ў красавіку гэтага года — раней ён называўся Дэпартаментам забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС. Сярод іншага, дэпартамент артымаў доступ ("уключаючы аддалены") непасрэдна да "інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), у тым ліку якія змяшчаюць персанальныя даныя" па пісьмовым запыце або ў рамках пагаднення з уладальнікам рэсурсу.

А ўжо 19 снежня Мінгарсуд будзе разглядаць крымінальную справу супраць Аляксандра паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца). Працэс будзе весці суддзя Любоў Сімахіна.

Крыніца: За "здраду дзяржаве" будуць судзіць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай выведкі