Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што 3 красавіка каля 14.00 ля пад’езда свайго дома быў затрыманы актывіст Алесь Таўстыка.
Верагодна яго павезлі ў РУУС Ленінскага раёна.
Дакладныя прычына затрымання Таўстыкі пакуль не вядома, аднак гэта можа быць звязана з яго ўдзелам у мірнай акцыі за дэкрыміналізацыю малых колькасцяў кантраляваных рэчываў, якая адбылася ў Мінску за дзень да гэтага.
Таксама іншы актывісты, які прымаў удзел у дадзенай акцыі, Вячаслаў Касінераў паведамляе, што ля пад’езда яго дома стаіць сіні бус, а яму ў дзверы звоняць супрацоўнікамі міліцыі.
Праваабаронцы будуць адсочваць сітуацыю.
Крыніца: Затрыманы актывіст Алесь Талстыка. Ля дома Вячаслава Касінерава дзяжурыць міліцыя