27.11.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Рэчыцкага лекара-рэаніматолага, якога судзілі за "распаўсюд экстрэмізму", відавочна, звольнілі з працы

andrei-kurlovicz_.jpg
Андрэй Курловіч

У Рэчыцы 19 лістапада адбыўся судовы працэс у дачыненні да Андрэя Курловіча. Яго абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу мужчыны разглядала суддзя Юліяна Лунцэвіч.

Андрэй Курловіч працаваў загадчыкам анестэзійна-рэанімацыйнага аддзялення Рэчыцкай цэнтральнай раённай лякарні. У горадзе і раёне ён вядомы як адзін з найбольш прафесійных лекараў.

На момант, калі праваабаронцы даведаліся пра гэты суд, Андрэй Курловіч яшчэ быў пазначаны на сайце раённай лякарні як загадчык аддзялення. Цяпер у гэтай якасці на сайце фігуруе іншы лекар — Андрэй Мамантаў, які раней кіраваў анестэзіялогіяй і рэанімацыяй у радзільным доме, паведаміла "Гомельская Вясна".

Мамантаў вядомы ў Рэчыцы сваёй праўладнай і прарасійскай пазіцыяй.

Крыніца: Звальненне рэчыцкага лекара-рэаніматолага: хроніка пераследу 27 лістапада