29.10.2024 Тэгі: грамадстваЮрась Губарэвіч. Фота: ПЦ "Вясна". На пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі 29 кастрычніка заявілі пра адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы кіраўніка "Руха За Свабоду" Юрыя Губарэвіча па вылучэнні яго кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах.

Як паведамляецца, прычына, па якой Губарэвічу адмовілі ў рэгістрацыі — перадача дакументаў па электроннай пошце. На пасяджэнні адзначылі, што такі варыянт "не прадугледжаны заканадаўствам".

Пакуль зарэгістравана толькі ініцыятыўная групу ад Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома дата чарговых прэзідэнцкіх выбараў, якія запланаваныя на 26 студзеня 2025 года.

Павел Сапелка: "Сярод 1300 палітвязняў — прэтэндэнты на гэтую пасаду з ранейшых выбараў, усе ўтрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада"

Паразмаўлялі з праваабаронцам "Вясны" Паўлам Сапелкам пра ўмовы правядзення выбарчай кампаніі, ролю маніторынгу праваабаронцаў і мэты кампаніі.

Крыніца: ЦВК адмовіў кіраўніку "Руха За Свабоду" ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на прэзідэнцкіх выбарах