22.10.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Як вынікае з судовага раскладу на сайце Вярхоўнага суда, судзіць Вікторыю Кульшу пачнуць 28 кастрычніка ў судзе Рэчыцкага раёна. Жанчыну ў трэці раз абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Станіслаў Іванюценка, які 15 кастрычніка па гэтым жа артыкуле дадаў год калоніі палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк.

Вікторыя Кульша

Палітзняволеную інжынерку па ахове працы затрымалі 4 лістапада 2020 года за тое, што яна адміністравала тэлеграм-канал і чат "Кіроўцы 97%". Яе абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). У лютым 2021 года Вікторыю асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі і накіравалі адбываць тэрмін у гомельскую жаночую калонію № 4.

Пазней Вікторыю двойчы асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК і прызначылі ёй агулам два гады пазбаўлення волі. Увесь час у зняволенні на жанчыну аказваецца ціск. Яе неаднаразова змяшчалі ў штрыфны ізалятар і ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, у зарэчанскай калоніі № 24 адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.

Напачатку лютага 2024 года стала вядома, што супраць Вікторыі ўзбудзілі трэцюю запар крымінальную справу за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" па арт. 411 КК. 

Храналогія пераследу Вікторыі:

У Мінску трох адміністратараў каналу "Кіроўцы 97%" адправілі ў калонію

У судзе Заводскага раёна чацвёртага чэрвеня 2021 года быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе супраць чатырох адміністратараў тэлеграм-канала і чата “Кіроўцы 97”.м

Палітзняволеную Вікторыю Кульшу ў калоніі асудзілі да яшчэ аднаго году зняволення

Суддзя суда Чыгуначнага раёну Гомеля Сяргей Мальцаў прысудзіў палітзняволенай у дадатак да двух гадоў і шасці месяцаў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

«Падкінулі таблеткі і сказалі, што павесяць на яе артыкул за "абарот наркатычных сродкаў"»: як улады пераследуюць палітзняволеную Вікторыю Кульшу

Пра тое, як праходзіў суд над Вікторыяй, пра ейную «змову» з Марыяй Калеснікавай, пра пагрозы адміністрацыі калоніі і пра тое, як жанчына пачуваецца цяпер, пасля 20 месяцаў у зняволенні, — дачка Вікторыі распавяла «Вясне».

"Лісты знішчаюць па акце, бо яны нібыта напісаны тайнапісам". Як у жаночай калоніі ў Зарэччы здзекуюцца з палітзняволеных

"Вясна" распавядае, у якіх умовах утрымліваюць палізняволеных жанчын у калоніі для "рэцыдывістак", хто адказвае за ціск на іх, і як улады працягваюць пераследаваць ужо асуджаных жанчын.

Палітзняволенай Вікторыі Кульшы ў трэці раз дадалі тэрмін па крымінальнай справе

За паўгода ў рэчыцкай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА, а нядаўна яе змясцілі ў ПКТ на шэсць месяцаў.

Крыніца: Вікторыю Кульшу ў трэці раз будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"