22.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі, спецвытворчасць Былога лідскага міліцыянта Юрыя Махнача завочна асудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Апроч гэтага, ён мусіць выплаціць штраф у памеры 500 базавых велічыняў — 20 тысячаў рублёў.

Гродзенскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве). Прысуд быў агучаны 7 кастрычніка 2024 году. Суддзя Юрый Казакевіч прызнаў яго вінаватым ў "аказанні дапамогі замежнай дзяржаве, іншаземнай арганізацыі і іх прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, якая накіраваная на шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі".

Юрый Махнач — гэта былы падпалкоўнік міліцыі Лідскага РАУС, камандзір роты ППС. У жніўні 2020 году ён публічна расказаў пра падрыхтоўку міліцыі да карных «зачыстак», збіванні затрыманых. Тады ж, 18 жніўня, ён падаў у адстаўку са службы ў міліцыі. А пазней з-за небяспекі пераследу пакінуў Беларусь і выехаў у Польшчу.

Крыніца: Былога міліцыянта завочна асудзілі да 15 гадоў калоніі