18.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 8 кастрычніка агучылі прысуд праўладнаму блогеру і правакатару Яўгену Катлярову (псеўданім Яўген Какойта), якога абвінавацілі па трох "палітычных" артыкулах: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1) і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Яму прызначылі паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша "Флагшток". Прысуд вынес Геннадзь Калацэй.

Жыхар Гомеля Яўген Катляроў
Жыхар Гомеля Яўген Катляроў

Раней Катляроў стаў вядомы тым, што яго даносы сталі падставай для абвінавачвання некалькіх гамяльчан па адміністрацыйных і крымінальных артыкулах, у тым ліку ён быў сведкам па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі.

У 2023 годзе Катляроў накіраваў увагу на законнасць дзеянняў мясцовых уладаў, што прывяло да яго пошукаў міліцыяй і змяшчэння ў ізалятар часовага ўтрымання. На пачатку 2024 года пад ціскам дзяржаўных органаў яму давялося ачысціць сваю старонку ў фэйсбуку.

Катляроў быў затрыманы вясной 2024 года пасля публікацыі некалькіх відэа, дзе ён крытыкаваў дзеянні чыноўніка Гомельскага аблвыканкама — Андрэя Бараноўскага.

Крыніца: Праўладнага блогера асудзілі за "дыскрэдытацыю Беларусі" паўтара года калоніі