23.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Магілёва 20 верасня разглядалі крымінальную справу супраць Льва Іўчына паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Працэс вяла суддзя Вікторыя Палякова.
Льву Іўчыну 21 год. Хлопец доўгі час хаваўся ў Расіі. Сёлета летам вярнуўся ў Беларусь, дзе яго і затрымалі. Па тым жа артыкуле раней асудзілі бацьку Льва, палітзняволенага Валерыя Іўчына.
Магілёўца асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. У выніку Льву прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"), а таксама штраф 30 базавых велічыняў.
Крыніца: Маладога магілёўца па вяртанні з Расіі асудзілі за ўдзел у пратэстах на 2 гады "хатняй хіміі"