25 сакавіка Беларусь адзначыла Дзень Волі ў гонар сотай гадавіны абвяшчэння сваёй незалежнасці. У той час як дазвол правесці святочнае мерапрыемства быў ацэнены належным чынам, заяўка на правядзенне шэсця была адхіленая, і рэакцыя ўладаў Беларусі была непрапарцыйнай.
Дэмакратычныя прынцыпы і фундаментальныя свабоды выказвання, сходаў, асацыяцый і СМІ павінны быць поўнасцю забяспечаныя ў любым дэмакратычным грамадстве, і Еўрапейскі саюз у гэтым кантэксце разлічвае, што ўсе нядаўна арыштаваныя грамадзяне, якія ўсё яшчэ знаходзяцца пад вартай, будуць неадкладна вызваленыя.Крокі Беларусі да забеспячэння ўсеагульных фундаментальных свабод, вяршэнства права і правоў чалавека па-ранейшаму будуць асновай у фармаванні будучых адносін Еўрапейскага саюза з гэтай краінай.
Крыніца: Майя Качыянчыч: Рэакцыя ўладаў Беларусі была непрапарцыйнай