31.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Брэсце затрымалі супрацоўніка "Гефеста"

На "пакаяльным відэа" мужчына кажа, што быў падпісаны на "экстрэмісцкія" рэсурсы, а ў 2020-ым годзе прымаў удзел у акцыях пратэсту — стаяў у счэпцы, а таксама выкрыкваў лозунгі.

Затрымалі кухара мінскага рэстарана IL FORNO

aljaksei-szelest.jpg
Аляксей Шэлест

На "пакаяльным відэа" мужчыну прымусілі прызнацца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе, напісанні негатыўных каментароў, а таксама ў тым, што ён нібыта даслаў ініцыятыве "Чорная кніга Беларусі" інфармацыю пра свайго суседа-міліцыянта.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — 35-гадовы Аляксей Шэлест.

Журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтра абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук

stanislau-ivaszkevicz_sjarhei-czaly.jpg
Станіслаў Івашкевіч (злева) і Сяргей Чалы

Заснавальніка і кіраўніка Беларускага расследавальніцкага цэнтра Станіслава Івашкевіча і аўтара відэапраграм медыяпраекта Сяргея Чалага ўнеслі ў базу вышуку расійскага МУС, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў. 

Раней паведамлялася пра знаходжанне ў гэтай базе траіх былых супрацоўнікаў БРЦ, а цяпер журналістаў "Бюро Медыя".

Крыніца: Затрыманне мінскага кухара і супрацоўніка "Гефеста", журналісты ў міждзяржаўным вышуку: хроніка пераследу 31 ліпеня