30.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, смяротнае пакаранне У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня 29-гадовага супрацоўніка "Нямецкага Чырвонага крыжа" Рыка Крыгера (Rico Krieger) асудзілі да смяротнага пакарання. У Беларусі яго абвінавацілі паводле шасці цяжкіх і асабліва цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК). Грамадзянін Германіі не абскардзіў прысуд і ён набыў моц. 30 ліпеня стала вядома, што Рыка напісаў памілаванне на імя Аляксандра Лукашэнку. Апошні ў сваю чаргу сабраў нараду з гэтай нагоды з "людзьмі, непасрэдна датычныя да разгляду гэтай справы". Ужо ўвечары 30 ліпеня, як пішуць прапагандысты, Лукашэнка прыняў рашэнне памілаваць Крыгера.
Для абмеркавання сітуацыі з Рыка Крыгерам Лукашэнка сабраў 30 ліпеня нараду, на фота адтуль можна ўбачыць супрацоўніцу дзяржвыдання "СБ. Беларусь сёння" Людмілу Гладкую, намесніцу кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольгу Чупрыс, старшыню КДБ Івана Церцеля і іншых. Як піша "Белта", адвакат грамадзяніна Германіі Крыгера разлічвае на памілаванне:
"Мы разлічваем на акт гуманізму, які прыме кіраўнік дзяржавы. Усё ў руках прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Астатняе — інсінуацыі. Мы чытаем у прэсе шмат дадзеных і звестак, але ў мяне асабіста ніякіх якія пацвярджаюць дадзеных як аб памілаванні, так і адхіленні гэтага хадайніцтва няма. Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што будзе разважаць і прыме рашэнне", — сказаў адвакат Уладзімір Горбач па выніках сустрэчы.
Увечары гэтага дня Лукашэнка памілаваў немца.
Справа Рыка Крыгера: сабралі ўсё, што вядома
Крыніца: Лукашэнка памілаваў асуджанага да смяротнага пакарання немца Рыка Крыгера Дапоўнена