У нядзелю, 25 сакавіка, у Слуцкім гарадскім Доме культуры прайшоў канцэрт «Свята незалежнасці» у гонар 100-гадовага юбілею заснавання БНР, паведамляе «Інфа-Кур'ер». Сабралася больш за 80 чалавек. Але свята было азмрочана шматлікімі затрыманнямі.
Напачатку на выездзе з горада Слуцка Віталя Амяльковіча і яшчэ аднаго актывіста Пятра Матанскага затрымалі, калі яны спрабавалі спыніць самаход, каб даехаць у Менск аўтаспынам. Іх адвязлі у Слуцкі РАУС.
Затым Алесь Лагвінец паведаміў, што ў Слуцку затрыманы актывіст Аляксандр Залатар. Ён затрыманы перад санкцыянаваным канцэртам, быў у машыне разам з апаратурай.
Адразу пасля канцэрта пачаліся новыя затрыманні: вядома пра тое, што сярод затрыманых Алесь Лагвінец, Аліна Нагорная, Уладзімер Бараноўскі, арганізатар канцэрта Сяргей Будкін.
Крыніца: У Слуцку ўсё па-людску? Дапоўнена