19.07.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

МУС абнавіла "Спіс экстрэмістаў" — дадалі 21 чалавека

19 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці". У яго патрапілі 21 чалавек, сярод якіх былы палітвязень Андрэй Анпілогаў, палітвязень з Пінска Сяргей Кулеш, архітэктары Дар'я Мандзік, Раман Забела, Ілля і Таццяна Палонскія, рэдактарка і перакладчыца Анастасія Мацяш

Лаліта Крывец, Арцём Грыбко, Кірыл Крошкін, Андрэй Шчотка.

Ліквідацыя грамадскіх арганізацый

ГА "Беларускае таварыства ўрачоў агульнай практыкі" знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Так 11 ліпеня вырашыў Гродзенскі абласны суд. Аб'яднанне працавала ў г. Гервяты Астравецкага раёна з 2012 года, піша тэлеграм-канал "Право имеют".

Таксама ліквідавалі РФСАА "Беларуская федэрацыя паветрана-сілавой атлетыкі і паветранага эквілібра"

Рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд у той жа дзень — 11 ліпеня.

Арганізацыя зарэгістраваная ў Шчучыне і прапрацавала амаль пяць гадоў. Арганізацыя хацела развіваць паветрана-сілавую атлетыку і праводзіць спаборніцтвы. Арганізацыю стварыла Ірына Чымбур — шасціразовая чэмпіёнка свету па паветрана-сілавой атлетыцы, майстар спорту па сямі дысцыплінах.

У Беларусі новае "экстрэмісцкае фармаванне" — "Медики Гродно"

Гаворка ідзе пра закрыты тэлеграм-чат. Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 16 ліпеня.

Паводле ведамства, дачыненне да чату маюць Віктар Шумель і Данута Каваленка.

Крыніца: Новыя "экстрэмісты" і "фармаванне": хроніка рэпрэсій 19 ліпеня