Пра гэта паведамілі самі назіральнікі, яны знаходзяцца ў аўтазаку. Затрыманне адбылося каля плошчы Якуба Коласа. Шэсць назіральнікаў "Вясны", затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі: Максім Кавалёў, Таццяна Мастыкіна, Андрусь Крэчка, Ганна Саханкова, Наста Лойка.
"Акуратна і хутка сказалі ўсіх затрымаць", - перадала словы міліцыянераў Наста Лойка.
З 12.30 няма сувязі з Зміцерам Салаўёвым, ён быў на Коласа з пасведчаннем назіральніка і анкетай. Таксама няму сувязі з назіральнікам Юрыем Волчакам. Назіральніца Наста Васільчук знаходзіцца ў сінім міліцэйскім бусіку.
Вядома, што Насту Лойка даставілі ў Савецкі РУУС.
Зміцер Салаўёў не затрыманы, зараз ён знаходзіцца пад РУУС Савецкага раёна. Туды даставілі ўсіх затрыманых на плошчы Якуба Коласа.
Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі паведамляе:
“Мы каля РУУСу, у сярэдзіну не пускаюць і нічога не кажуць”.
Назіральніца Наста Васільчук паведаміла, што знаходзіцца ў Першамайскім РУУС, побач з ёй шмат затрыманых пенсіянераў. Дзяўчыны адпусцілі з РУУС у 14.55.
"Мяня скруцілі пяць человек, прымянілі сілу, адкаталі пальцы і сфатаграфавалі", - паведамляе з РУУС Савецкага раёна Таццяна Мастыкіна.
Вядома, што на яе, а таксама на Максіма Кавалёва і Андруся Крэчку склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП - "Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". У дачыненні да Таццяны Мастыкінай клалі яшчэ адзін пратакол па арт. 23.4 КаАП - "Непадпарадкаванне законаму патрабаванню службовай асобы".
Ганну Саханкову выпусцілі з РУУС без складання пратакола, яна распавяла, што Таццяну Мастыкіну міліцыянты трымалі за валасы, пакуль адкатвалі пальцы.
Крыніца: У Мінску затрыманая група назіральнікаў "Вясны", складаюць пратаколы Дапоўнена