З 10 гадзінаў раніцы пачаліся рухі каля Тэатра опера і балета ў Мінску. Да месца правядзення канцэрта сцягнута спецтранспарт - каля 15 бусаў, адна машына хуткай дапамогі, дзяжурыць каля 200 супрацоўнікаў міліцыі па форме, каля дзесятку ў цывільным.

Каля 10 гадзінаў да адной з назіральніц "Валанцёрскай службы" грукаліся ў дзверы супрацоўнікі міліцыі. Стаялі каля 10 хвілін і потым сышлі. 

Паведамляецца, што затрыманы палітык Мікалай Статкевіч, якому было адмоўлена ў правядзенні шэсця ад пл. Якуба Коласа да святочнага канцэрта. Некалькі дзён яго пільнавалі супрацоўнікі міліцыі каля дома. 

Па вуліцы Дарашэвіча калона больш, чым з дзесяць аўтазакаў, ёсць машыны для перавозкі затрыманых. На вуліцы Чырвоная, а таксама каля ст.м. Якуба Коласа таксама стаяць аўтазакі. 

Перакрыт рух па дарозе за Тэатрам оперы і балета. 

Мікалай Статкевіч дастаўлены ў РУУС Ленінскага раёна. 

Каля ЦУМа затрымана тры-чатыры чалавекі, іх вядуць ад метро да аўтазакаў. Гэта Валянцін Троцкі, Рыгор Пагарцаў, Фурс.

Затрымана группа назіральнікаў "Вясны" каля плошчы Якуба Коласа. Шэсць чалавек зараз знаходзіцца ў аўтазаку: Максім Кавалёў, Таццяна Мастыкіна, Андрусь Крэчка, Гана Саханкова, Наста Лойка

На Коласа таксама затрыманыя журналісты Белсату Кацярына Андрэева і Сяргей Кавалёў. Затрыманы і людзі з бела-чырвона-белымі кветкамі, колькасць невядома.

Тым часам на месцы канцэрта растаўленыя рамкі, стаіць шыльда з абазначынымі забароненымі для праносу рэчамі. 

Крыніца: "Дзень Волі" ў Мінску: затрыманы Мікалай Статкевіч, группа назіральнікаў "Вясны" Дапоўнена