З 10 гадзінаў раніцы пачаліся рухі каля тэатра Опера і Балета ў Мінску. Да месца правядзення канцэрта сцягнута спецтранспарт і дзяжурыць каля 200 супрацоўнікаў міліцыі па форме, каля дзесятку ў цывільным.
Каля 10 гадзінаў да адной з назіральніц "Валанцёрскай службы" грукаліся ў дзверы супрацоўнікі міліцыі. Стаялі каля 10 хвілін і потым сышлі.
Паведамляецца, што затрыманы палітык Мікалай Статкевіч, якому было адмоўлена ў правядзенні шэсця ад пл. Якуба Коласа да святочнага канцэрта. Некалькі дзён яго пільнавалі супрацоўнікі міліцыі каля дома.