11.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 11 чэрвеня грамадзянку Літвы і загадчыцу маркетынгавай службы санаторыя "Беларусь" у Друскінінкаі Аленай Романаўскіене асудзілі да шасці гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса ("агентурная дзейнасць"). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, яе абвінавацілі ў тым, што жанчына "неаднаразова падавалі звесткі пра пастаяльцаў, якія прыбывалі на адпачынак, у тым ліку і пра высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў". Паведамляецца, што яе нібыта завербавалі літоўскія спецслужбы больш за 10 гадоў таму.
Як раней паведамляла літоўскае выданне 15min, Алена з'яўляецца ўраджэнкай Беларусі. Алена працавацла загадчыцай маркетынгавай службы літоўскага санаторыя "Беларусь".
Затрымаць Раманаўскене маглі летась, калі яна вярталася ў Літву з Беларусі, дзе наведвала родных. Сваякі жанчыны ад каментароў літоўскаму выданню адмовіліся. У МЗС Літвы паведамілі, што ёй аказваецца консульская дапамога. Судовы працэс у Мінскім гарадскім судзе распачаўся 3 чэрвеня. Справу разглядала Анастасія Папко.
Крыніца: Супрацоўніцу санаторыя "Беларусь" асудзілі да 6 гадоў калоніі за "агентурную дзейнасць"