Актывістка БХД Тасія Кабанчук У Бабруйску 24 сакавіка затрымалі каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай вобласці Таісію Кабанчук.

Як паведамляе ў Facebook журналістка Марына Маўчанава, каардынатара БХД некалькі невядомых у цывільным запіхалі ў машыну без апазнавальных знакаў і павезлі ва УУС, піша bchd.info.

Сама Таісія Карпаўна на тэлефанаванне не адказвае.

Таісія Кабанчук была адной з заяўніц акцыі да 100-годдзя БНР у Бабруйску на 24 сакавіка, але з прычыны таго, што ўлады перанеслі месца акцыі на ўскраек гораду і яе час на 25 сакавіка – калі будзе праходзіць акцыя ў Менску, адмовілася ад яе правядзення, бо збіралася браць удзел у акцыі ў сталіцы Беларусі.

Крыніца: У Бабруйску затрымалі Таісію Кабанчук