03.06.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-3 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманы выкладчык БДУ Алег Насань 

Сцвярджаецца, што затрыманы быў падпісаны на "экстрэмісцкія рэсурсы", у 2020-ым годзе "падтрымліваў апазіцыю", а таксама звяртаўся ў чат-бот "Чорнай кнігі Беларусі". 

Затрыманы акцёр Кірыл Аллахвердзян

Яго абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК) праз тое, што ён здымаўся ў міліцэйскай форме ў роліках Belsat. 

Крыніца: Затрыманні акцёра і выкладчыка: хроніка рэпрэсій у першыя дні чэрвеня