30.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, вайна ва Украіне Брэсцкі абласны суд Брэсцкі абласны суд 21 траўня вынес прысуд 32–гадоваму жыхару Пінска Артуру Радзівановічу. Ён быў абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 361-3 (“удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу”).

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Куроўскі.

Следства ўстанавіла, што Артур Радзівановіч “праз мэсэнджар тэлеграм па сваёй ініцыятыве ўступіў у перапіску з прадстаўнікамі ўзброенага фармавання “Полк імя К.Каліноўскага”. У зносінах малады чалавек высвятляў парадак і ўмовы залічэння ў полк, а затым спланаваў перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Польшчай і далейшы маршрут ва Украіну. Далей, па прыбыцці 30 снежня 2023 года ў міжнародны пункт пропуску «Брэст» для руху ва Украіну праз тэрыторыю Польшчы абвінавачаны быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

Суд пастанавіў на падставе ч. 1 арт.13 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса прызначыць Радзівановічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 500 базавых велічынь.

Крыніца: Вынесены прысуд жыхару Пінска, які хацеў далучыцца да "Палка імя Каліноўскага"