29.05.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрымалі адразу пяць сяброў
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі "пакаяльнае відэа" з затрыманымі мужчынамі.
Кватэру беларускага айцішніка арыштавалі пасля акцыі за мяжой
Сваёй гісторыяй з dev.bу падзяліўся адзін з чытачоў.
"Ад канца красавіка амаль кожны дзень у кватэру стаў хтосьці прыходзіць і стукаць у дзверы. Ані званка ў дамафон, ані званка ў дзверы. Мама (яна прапісаная ў кватэры) прынцыпова нікому не адчыняла і да дзвярэй не падыходзіла. Праз два тыдні ў дзверы ўжо не стукалі. Іх адразу вынеслі, вырашыўшы, мабыць, што ў кватэры нікога няма.
Выявілася, гэта былі супрацоўнікі КДБ. Іх прыход быў звязаны з маім удзелам у «экстрэмісцкай дзейнасці». Я быў пару разоў на замежных акцыях, бачыў людзей, якія вялі здымку, меркаваў, што гэта маглі быць як і мясцовыя спецслужбы, так і засланцы з Беларусі. Такім чынам зацікавіліся і маім знаёмым, які апошні раз быў на Дні Волі год таму.
Кватэру арыштавалі, апісалі маёмасць.
Усю апісаную маёмасць перадалі маме на адказнае захоўванне. Іншых падрабязнасцяў не ведаю, бо з мамы ўзялі падпіску аб неразгалошванні".
Сілавікі затрымалі акцёра Тэатра юнага гледача
Сцвярджаецца, што ён быў падпісаны на "экстрэмісцкія рэсурсы" і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога".
Паводле інфармацыі "Медыязоны", затрыманы — Аляксандр Гладкі.
Крыніца: Новыя затрыманні, арышт кватэры айцішніка: хроніка пераследу 29 траўня