28.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 20 траўня агучылі прысуд 39-гадоваму прадпрымальніку Артуру Ролічу — дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго асудзілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за ахвяраванні розным беларускім ініцыятывам. Прысуд вынес Сяргей Кацэр.
У 2013-м мужчына адкрыў уласны бізнэс — краму Grandbazaare, у якой прадаваў брэндавае адзенне і абутак. А з 2023-га Роліч перавёў старонкі свайго бізнэсу на беларускую мову.
Апошняе паведамленне ў суполцы ягонага бізнэсу датуецца 27 ліпеня 2023-га года. Тады ён расказаў, што "з'язжае ў адпачынак, але вернецца 15 жніўня". Імаверна, па вяртанні з адпачынку Артур быў затрыманы, піша "Наша Ніва".
У выніку Сяргея асудзілі паводле пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), ч. 1 і 2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання), які дзейнічаў да мая 2021-га.
Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Артур Аляксандравіч Роліч
Крыніца: Прадпрымальніка, якога затрымалі па вяртанні з-за мяжы, асудзілі да 9 гадоў калоніі за данаты