20.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Раман Круковіч. У судзе Партызанскага раёна Мінска шостага траўня вынесены прысуд Раману Круковічу, абвінавачанаму ва ўдзеле ў акцыі пртэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Вераніка Абзалімава.

Да затрымання Круковіч працаваў правізарам у РУП "Белфармацыя". Быў затрыманы ыясной 2024 года і да суда знаходзіўся пад грашовым закладам у памеры 8 000 рублёў.

Па матэрыялах абвінавачання Раман Круковіч, у жніўні 2020 года "знаходзіўся ў Мінску і рухаўся разам з сябрамі і знаёмымі па праезнай частцы праспекта Пераможцаў, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту. Гэтыя дзеянні прычынілі прадпрыемству “Мінсктранс” матэрыяльную шкоду на суму 7 580 рублёў 22 капейкі".

У тэлефоне абвінавачанага пад час следства выяўлены фотавыявы, на якіх бачна, што ён знаходзіўся на праезнай частцы дарогі.

Суд прызначыў Раману Круковічу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.

Крыніца: Мінскага правізара асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе.