17.05.2024 Тэгі: акцыі, палітвязні Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. "Вясна" заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблемаў неаказання належнай медыцынскай дапамогі ў месцах няволі, і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму вызвалення ўсіх палітзняволеных. Распавядаем, да якіх акцый і мерапрыемстваў можна далучыцца 19-26 траўня з нагоды Дня палітвязняў. 

solidarity_belarus_00.jpg
Ілюстрацыйнае фота

19 траўня

Лондан, 11:00, Parliament Square. Падрабязнасці

Гданьск 13:00, ul. Długi Targ 13

Варшава, 14:00. Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», пляц каля помніка Каперніку

Рым, 15:00 - 17:00. Piazza dell'Esquilino. Падрабязнасці

Шчэцін, 17:00, Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa

20 траўня

Брусэль, 14:00. Вулічная дэманстрацыя на Albertine Square, затым напісанне лістоў палітвязням і прагляд фільма пра іх. Падрабязнасці

Турын, 14:30. Адкрыццё выставы мастачкі Ксішы Ангелавай, Piazza Carlo Alberto 3. Падрабязнасці

Варшава, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне. Падрабязнасці

У Варшаве з нагоды Дня палітвязняў адбудзецца адкрыты паказ фільма "Фіялетавыя слёзы"

З нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 20 траўня праваабаронцы "Вясны" зладзяць адкрыты паказ фільма "Фіялетавыя слёзы" пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль.

21 траўня

Люблін, 10:00-15:00. Акцыя «Напішы ліст палітвязню». Падрабязнасці

Варшава, 11:00. Прэс-канферэнцыя з нагоды Дня Палітвязня, Kryniczna 6. Падрабязнасці

Фларэнцыя, 12:00. Арт-перфоманс у Форуме Мандэла. Падрабязнасці

Вільня, 17:00. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе», Vilniaus g. 20. Падрабязнасці

Далучайцеся да адкрытага запісу падкасту "Вясна прыйдзе"!

У межах сёлетняга Дня палітвязняў праваабаронцы "Вясны" ладзяць адкрыты запіс падкасту "Вясна прыйдзе".

Беласток, 18:00. Акцыя каля кансулята Беларусі. Skwer Wolnej Białorusi, 1

Варшава, 18:00. Мерапрыемства з нагоды Дня палітвязняў, Witrynа Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6. Падрабязнасці

Клайпеда, 18:30. Паездка на роварах ад Molas'a

Стакгольм, 18:30, мітынг салідарнасці, Sergels torg.

Варшава, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў». Падрабязнасці

Вільня, 19:00. Мітынг салідарнасці, Кафедральная плошча

Клайпеда, 19:30. Напісанне лістоў палітвязням у Tremtinių skvere

Вільня, 20:00. Vilniaus gatve 16. Спектакль «Вольныя». Рэгістрацыя

Стакгольм, 21–22 траўня, "Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі", якую арганізуе Інстытут замежнай палітыкі Швецыі з удзелам Святланы Ціханоўскай ды іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі

23 траўня

Талін, 17:30. Паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт», Рэгістрацыя

23-25 траўня

Прага. Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі 

#WithoutJustCause: кангрэс па палітзняволеных у Беларусі адбудзецца 23-25 траўня ў Празе

Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause пачне сваю працу ў Празе 23 траўня.

26 траўня

Варшава, 19:00, Музей Вольнай Беларусі, спектакль "Мора Хрысціны". Падрабязнасці і квіткі

Анлайн

"Краіна для жыцця": Акцыя 1461 ліст Ціханоўскаму.

Беларускі моладзевы хаб і Дысідэнт і кампанія "Марафон лістоў".

Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас!

Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў Беларусі  дасылайце іх у тэлеграме: @Viasnainfo 

Як далучыцца да Дня палітвязняў — чытайце тут:

"Галоўнае, захаваць здароўе". 21 траўня — Дзень палітвязняў

"Вясна" заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі.

Крыніца: Больш за 25 акцый і мерапрыемстваў. Далучайцеся да Дня палітвязняў! Дапоўнена