06.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Рэчыцкага раёна восьмага красавіка было выненесенае вызначэнне ў дачыненні да мясцовага жыхара Дзмітрыя Першына, абвінавачанага ў “паклёпе на Аляксандра Лукашэнку” (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса) і ягонай “абразе” (ч.1 арт. 368 КК).
Справу разглядаў суддзя Станіслаў Іванюценка.
Суд пастанавіў, што ў адносінах да Дзмітрыя трэба ўжыць прымусовыя меры бяспекі і лекаванне ў псіхіатрычным стацыянары, паведамляе "Гомельская Вясна".
Стада вядома, што трэцяга траўня Міністэрства ўнутраных спраў дадало Дзмітрыя Першына ў спіс "Асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Крыніца: Жыхара Рэчыцы за абразу і паклёп на Лукашэнку суд накіраваў на прымусовае лячэнне