Ілюстрацыйнае фота Актывіст Яўген Афнагель дастаўлены ў суд Маскоўскага раёна Мінска. Паводле інфармаціі праваабаронцаў, суд ужо пачаўся, на ім, акрамя Афнагеля, прысутнічаюць толькі суддзя і міліцыянты. Вядома, што актывіста судзяць па частцы 3 артыкул 23.34 КаАП ("парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства".

Яўгена Афнагеля затрымалі 23 сакавіка. Па словах яго жонкі, іх дом некалькі дзён быў ачэплены, а ранкам 23 сакавіка амапаўцы паведамілі, што маюць загад на затрыманне. Яны пагражалі выкарыстаннем спецсродкаў, казалі, што будуць выбіваць дзверы і шкло. Пасля гэтага Яўген вырашыў выйсці да амапаўцаў і яго затрымалі.

Таксама ў суд Маскоўскага раёна прывезлі затрыманага напярэдадні актывіста "Моладзі БНФ" Арцёма Касаварава. Яго таксама будуць судзіць па арт. 23.34 КаАП.

Пры гэтым трэба адзначыць, што Арцём быў затрыман падчас раздачы ўлётак-запрашальнікаў на дазволенае ўладамі масавае мерапрыемства - святкаванне стагоддзня БНР ля Опернага тэатру 25 сакавіка. А гэта, згодна з заканадаўствам аб масавым мерапрыемствах, парушэннем не з'яўляецца.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Афнагель і Касавараў у судзе Маскоўскага раёна. Абодвух судзяць па 23.34 КаАП