23 сакавіка ў 16.30 актывіста Іллю Сенько чакае разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.4 КаАП (“Непадпарадкаванне законаму патрабаванню службовай асобы”) у судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы.

Пра гэта стала вядома з позвы, якую ўчора ўчастковы ўручыў хлопцу пры сустрэчы са словамі, што гэта з-за таго, што ён не з’явіўся ў КДБ на "прафілактычныую размову".

Нагадаем, больш за месяц таму валанцёрамі культурна-асветніцкай установы “Крытычнае мысленне” сталі цікавіцца супрацоўнікі КДБ. На размову па тэлефоне спрабавалі выклікаць Іллю Сянько, які быў затрыманы з расійскім філосафам і гісторыкам Пятром Рабавым і асужданы па арт. 17.10 КаАП (“публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі”) да штрафу з канфіскацыяй жорскага дыску камп’ютара. Аднак хлопец прапанаваў супрацоўніку даслаць яму позву і адмовіўся без яе прыходзіць. Тады на размову выклікалі яго маці, якой супрацоўнік Баранавіцкага міжраённага аддзела КДБ па Брэсцкай вобласці  Мікалай Безік расказваў “байкі” пра ўстанову, а таксама прымусіў падпісаць позву за сына.

Крыніца: Актывіста будуць судзіць за нежаданне прысці на "прафілактычную размову" у КДБ