03.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім абласным судзе 1 красавіка да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за данаты палку Каліноўскага і BYSOL асудзілі 57-гадовага Аляксандра Верасовіча. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях). Справу з 19 сакавіка разглядаў Уладзімір Арэшка.

Аляксандр Верасовіч

Згодна версіі абвінавачвання, Аляксандр Верасовіч пераводзіў грашовыя сродкі розным "экстрэмісцкім фарміраванням": з дапамогай аплатнай сістэмы PayPal – на рахунак палка імя Кастуся Каліноўскага, шляхам ажыццяўлення двух банкаўскіх пераводаў – Фонду салідарнасці BYSOL.

Пракурор запрасіў для Аляксандра шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта столькі і прызначыў яму суддзя Уладзімір Арэшка.

Вядома, што Аляксандр мае ў Маладзечне невялікі бізнэс. У яго двое дзяцей. 

Крыніца: Жыхара Маладзечна асудзілі да 6 гадоў калоніі за два данаты